Skip to content
  • About the Project
    • What we do
    • Who we are
      • The Project Team
      • Consortium Members
  • News
  • Contacts
  • Research
    • News & Opportunities
    • Mappings and studies
  • E-learning
    • News & Opportunities
    • Webinars
  • Hackathons
    • News & Opportunities
    • EaP Civic Tech Award
    • Hackathon-2024
    • Hackathon-2023
    • Adapt-an-App Sprint 2021
    • Hackathon-2020
    • Hackathon-2019
    • Hackathon-2018
    • Hackathon-2017
    • Bank of IDEAS
    • Hackathon Guide
  • Fellowships
    • News & Opportunities
    • 2024 Fellowships
    • 2023 Fellowships
    • 2022 Fellowships
    • 2022 Solidarity Fellowships
    • 2021 Fellowships
    • 2020 Fellowships
    • 2019 Fellowships
    • 2018 Fellowships
    • 2017 Fellowships
  • Promoting Civil Society
    • Campaign to Promote 2% Designation Mechanism in Moldova
    • Civil Society is YOU Campaign Ukraine
    • Storytelling Campaign
  • Support to Civil Society
    • News
    • Helpdesk for EU Grantees
    • EaP Fellows Stories
    • #StandWithUkraine Stories
  • About the Project
    • What we do
    • Who we are
      • The Project Team
      • Consortium Members
  • News
  • Contacts
  • HackathonsVisit Site
  • E-learningVisit Site
  • FellowsVisit Site
  • Idea BankVisit Site
  •  Visit Site
  • Research
    • News & Opportunities
    • Mappings and studies
  • E-learning
    • News & Opportunities
    • Webinars
  • Hackathons
    • News & Opportunities
    • EaP Civic Tech Award
    • Hackathon-2024
    • Hackathon-2023
    • Adapt-an-App Sprint 2021
    • Hackathon-2020
    • Hackathon-2019
    • Hackathon-2018
    • Hackathon-2017
    • Bank of IDEAS
    • Hackathon Guide
  • Fellowships
    • News & Opportunities
    • 2024 Fellowships
    • 2023 Fellowships
    • 2022 Fellowships
    • 2022 Solidarity Fellowships
    • 2021 Fellowships
    • 2020 Fellowships
    • 2019 Fellowships
    • 2018 Fellowships
    • 2017 Fellowships
  • Promoting Civil Society
    • Campaign to Promote 2% Designation Mechanism in Moldova
    • Civil Society is YOU Campaign Ukraine
    • Storytelling Campaign
  • Support to Civil Society
    • News
    • Helpdesk for EU Grantees
    • EaP Fellows Stories
    • #StandWithUkraine Stories
>News&Opportunities>Абвяшчаецца прыём заявак на ўдзел у праграме “Камунікацыйныя лабараторыі” для беларускіх АГС, якія дзейнічаюць за межамі Беларусі

Абвяшчаецца прыём заявак на ўдзел у праграме “Камунікацыйныя лабараторыі” для беларускіх АГС, якія дзейнічаюць за межамі Беларусі

17/03/2025

Ствараем змены разам: ваша кампанія — наша падтрымка

Прачытаць аб’яўку па-ангельску

Фінансаваны ЕС праект “Eastern Partnership Civil Society Facility” запрашае беларускія арганізацыі грамадзянскай супольнасці (АГС), якія дзейнічаюць за межамі Беларусі{1}, прыняць удзел у праграме Communication Labs (Comm.Labs) 2025 — спецыялізаванай праграме па ўзмацненні патэнцыялу, распрацаванай для падтрымкі ў стварэнні і рэалізацыі эфектыўных камунікацыйных кампаній. 

Праграма Comm.Labs распрацавана, каб дапамагчы арганізацыям грамадзянскай супольнасці (АГС) палепшыць свае стратэгічныя камунікацыйныя навыкі, удасканаліць фармуляванне паведамленняў і запусціць эфектыўныя кампаніі, накіраваныя на вырашэнне ключавых праблем у грамадстве. Удзельнікі і ўдзельніцы Comm.Labs атрымаюць доступ да ментарства, экспертнай падтрымкі і рэсурсаў, якія дапамогуць ім узмацніць свой голас і садзейнічаць пазітыўным грамадскім зменам.

Да 10 беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія дзейнічаюць за межамі Беларусі і зарэгістраваны ў краінах ЕС або Усходняга партнёрства, будуць адабраны для ўдзелу ў праграме Communication Labs са сваімі ідэямі камунікацыйных кампаній. Па выніках праграмы да 3 ідэй кампаній будуць адабраны для фінансавання ЕС (да 8 000 еўра). Фінансаванне прадугледжана на рэалізацыю і запуск кампаній.

Важна! Заяўкі на ўдзел у Communication Labs прымаюцца толькі на ангельскай мове! Перад падачай заяўкі ўважліва азнаёмцеся з Кіраўніцтвам па падачы заявак (на ангельскай або беларускай мове) і шаблонам Формы заяўкі. 

Падавайце заяўку да 7 красавіка 2025 года!

Заўвага!

Форма заяўкі змяшчае каля 40 пытанняў, некаторыя з якіх патрабуюць разгорнутых адказаў. Мы настойліва рэкамендуем спачатку азнаёміцца з PDF-версіяй Формы заяўкі (даступная тут) перад тым, як пачынаць працэс запаўнення анлайн. Запаўненне заяўкі можа заняць некалькі гадзін, і вам можа спатрэбіцца дапамога калег і каляжанак. Не адкладайце падачу заяўкі на апошні дзень перад дэдлайнам! Калі вы сутыкнецеся з праблемамі падчас запаўнення заяўкі, калі ласка, звяжыцеся з намі па адрасе: dc@eapcivilsociety.eu

Далучайцеся да інфармацыйнай сесіі 25 сакавіка 2025 года!

Далучайцеся да інфармацыйнай сесіі 25 сакавіка 2025 года, каб даведацца больш пра Communication Labs!

Калі: аўторак, 25 сакавіка 2025 г. / 13:00 (па Бруселю)

Чаго чакаць ад сесіі:

  • Падрабязны агляд праграмы Communication Labs
  • Пакрокавае тлумачэнне працэсу падачы заяўкі
  • Карысныя парады па напісанню пераканаўчай заяўкі
  • Сесія Q&A, дзе вы зможаце атрымаць адказы на ўсе свае пытанні

Рэгістрацыя на інфармацыйную сесію па спасылцы.

Рэгістрацыя на інфармацыйную сесію
Чаму варта ўдзельнічаць у Communication Labs?

Далучыўшыся да Communication Labs, арганізацыі грамадзянскай супольнасці атрымаюць наступныя магчымасці:

  • Развіццё патэнцыялу: доступ да практычных навучальных сесій, экспертнага ментарства і індывідуальнай падтрымкі для ўдасканалення камунікацыйных кампаній.
  • Наладжванне сувязяў: супрацоўніцтва з іншымі ўдзельнікамі/цамі, ментарамі/камі і экспертамі/камі для абмену ведамі, вопытам і стварэння трывалых партнёрстваў.
  • Рэсурсная падтрымка: да трох адабраных кампаній атрымаюць фінансаванне на распрацоўку матэрыялаў, рэалізацыю мерапрыемстваў і ахоп мэтавай аўдыторыі ў межах сваіх кампаній (да 8 000 еўра).
  • Павышэнне бачнасці: магчымасць прадставіць дзейнасць і ініцыятывы сваёй арганізацыі шырокай аўдыторыі, умацоўваючы сваю ролю праз актыўнае прадстаўніцства грамадзянскай супольнасці.
Якія ідэі камунікацыйных кампаній можна прапанаваць?

Ад сацыяльнай справядлівасці да захавання навакольнага асяроддзя — любая ініцыятыва, якая накіравана на пазітыўныя змены, вітаецца. Кампаніі могуць быць прысвечаны сацыяльнай інклюзіі, паляпшэнню доступу да медыцынскіх паслуг, падтрымцы рэформ і адвакацыі новых палітык.

Прапанаваныя ідэі могуць уключаць адвакацыйныя кампаніі ці кампаніі па павышэнню асвядомленасці праз традыцыйныя або сацыяльныя медыя, сустрэчы суполак, тэматычныя мерапрыемствы і іншыя фарматы. Калі гэта мэтазгодна і адпавядае кантэксту (уключаючы часовыя рамкі праграмы), камунікацыйныя кампаніі могуць быць інтэграваны ў больш шырокія ініцыятывы на нацыянальным і міжнародным узроўні, звязаныя са штогадовымі міжнароднымі днямі, такімі як Дзень дэмакратыі, Дзень працы, Дзень правоў чалавека, Дзень барацьбы з карупцыяй, 16 дзён актыўных дзеянняў супраць гендарнага гвалту, Міжнародны дзень валанцёрства, Дзень вады, навакольнага асяроддзя і змянення клімату, і інш.

Вашы ідэі кампаній павінны закранаць ключавыя грамадскія праблемы і быць накіраванымі на адну або некалькі з наступных аўдыторый:

  • Людзі ў выгнанні або мігранты/кі з Беларусі — садзейнічанне згуртаванасці супольнасці, устойлівасці і адвакацыі галасоў беларусаў і беларусак за мяжой.
  • Людзі ў Беларусі — павышэнне інфармаванасці або вырашэнне ключавых грамадскіх патрэб, пры забеспячэнні бяспекі ў камунікацыйных падыходах.
  • Грамадзяне ЕС — фарміраванне большай асвядомленасці і салідарнасці, узмацненне галасоў беларусаў/ак і дэманстрацыя ролі грамадзянскай супольнасці ў садзейнічанні пазітыўным зменам.

Калі ласка, азнаёмцеся з Кіраўніцтвам па падачы заявак (на ангельскай або беларускай мове) для атрымання больш падрабязнай інфармацыі аб ідэях, якія могуць і не могуць быць падрыманы.

Хто можа падаць заяўку на ўдзел у Communication Labs?

Праграма адкрыта для афіцыйна зарэгістраваных беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці (АГС), якія дзейнічаюць за межамі Беларусі. Заяўкі прымаюцца ад каманд, якія складаюцца з мінімум 3 актывістаў/ак, якія прадстаўляюць адну або розныя арганізацыі. Большасць крытэраў адпаведнасці датычыцца кіраўніка/цы каманды (галоўнага заяўніка/цы) і АГС, якую ён/яна прадстаўляе (арганізацыя-заяўніца). Калі ласка, уважліва азнаёмцеся з Кіраўніцтвам па падачы заявак (на ангельскай або беларускай мове).

Каб адпавядаць крытэрам, арганізацыя, якая падаецца на ўдзел у праграме, павінна:

  • быць афіцыйна зарэгістраванай і дзейнічаць за межамі Беларусі: у краіне ЕС або ў краіне Усходняга партнёрства (Арменіі, Азербайджане, Грузіі, Малдове ці Украіне);
  • мець выразны мандат і пацверджаны досвед працы (як мінімум два гады) у сферы сацыяльных зменаў, узаемадзеяння з супольнасцямі або адстойвання інтарэсаў, з фокусам на Беларусь, краіны ЕС або Усходняга партнёрства;
  • узяць на сябе абавязак па актыўным удзеле ва ўсіх этапах Communication Labs, уключаючы развіццё патэнцыялу, стварэнне кантэнту і рэалізацыю кампаніі.
Заўвага!

Падаваць заяўку могуць толькі зарэгістраваныя арганізацыі, паколькі фінансаванне будзе пераведзена на афіцыйны банкаўскі рахунак арганізацыі. Калі ваша арганізацыя не зарэгістраваная, але ў вас ёсць ідэя кампаніі, рэкамендуецца падаць заяўку праз зарэгістраваную партнёрскую арганізацыю або сетку.

Як будзе праходзіць Communication Labs?
  1. Адбор АГС і ўдзельнікаў/ніц: да 10 беларускіх АГС, якія дзейнічаюць за межамі Беларусі, будуць адабраны для ўдзелу ў праграме. Кожная арганізацыя павінна стварыць каманду з 3 удзельнікаў/ніц, якія будуць уцягнуты ў распрацоўку кантэнту для кампаній. Усяго ў Communication Labs прымуць удзел 30 чалавек.

  1. Развіццё патэнцыялу і наладжванне сувязяў (анлайн і афлайн): праграма стартуе ў траўні 2025 года з 2-дзённай афлайн-сесіі ў Польшчы, дзе ўдзельнікі/цы прэзентуюць свае ідэі кампаній, наладзяць прафесійныя сувязі і супрацоўніцтва з ментарамі/камі, пройдуць навучальныя сесіі, прысвечаныя распрацоўцы камунікацыйных кампаній.

  2. Ментарства і дапрацоўка канцэпцый: пасля ўступнай сесіі удзельнікі/цы будуць працаваць з дасведчанымі ментарамі/камі (анлайн і афлайн) над удакладненнем канцэпцыі кампаніі, вызначэннем мэтаў і мэтавых аўдыторый, распрацоўкай ключавых паведамленняў, падрыхтоўкай плана рэалізацыі. 

  3. Адбор кампаній для фінансавання: пасля этапу ментарства і навучання каманды пададуць дапрацаваныя стратэгіі кампаній у Ацэначны камітэт. Да трох найбольш перспектыўных кампаній будуць адабраны для наступнага этапу.

  4. Распрацоўка, запуск і ацэнка кампаній: абраныя кампаніі атрымаюць да 8 000 еўра ад ЕС на распрацоўку камунікацыйных матэрыялаў і запуск мерапрыемстваў. Этап рэалізацыі ўключае пастаянную падтрымку, маніторынг і ацэнку, каб гарантаваць паспяховае ажыццяўленне і ўплыў кампаній.

Заўвага!

Ментары і ментаркі  Communication Labs будуць беларускімі экспертамі/камі з вялікім досведам у сферы камунікацый, адвакацыі і распрацоўкі кампаній. Гэта забяспечыць кантэкстную значнасць ментарства з улікам асаблівасцей працы беларускай грамадзянскай супольнасці за межамі Беларусі.

Як будуць ацэньвацца заяўкі?

Этапы ацэнкі і крытэрыі прадстаўлены ў Кіраўніцтве па падачы заявак (на ангельскай або беларускай мове). Усе заяўкі будуць ацэньвацца па наступных параметрах:

  • Адміністрацыйная праверка — праверка адпаведнасці тэрмінам падачы, паўнаты дадзеных і адпаведнасці крытэрам.
  • Ацэнка патэнцыялу і досведу — аналіз вопыту, кампетэнцый і гатоўнасці да абавязацельстваў АГС і галоўнага заяўніка/цы.
  • Ацэнка ідэі кампаніі — аналіз рэлевантнасці ідэі, патэнцыйнага грамадскага ўплыву і рэалістычнасці выканання.
Што яшчэ патрэбна ведаць?
  • Ідэі кампаній, пададзеныя на этапе заяўкі, з’яўляюцца першаснымі канцэпцыямі. Пасля адбору яны будуць дапрацоўвацца ў рамках Communication Labs.
  • Ангельская мова з’яўляецца асноўнай для працэсу падачы заявак і камунікацыі з праектнай камандай. Камунікацыйныя матэрыялы павінны стварацца на мясцовых мовах. Камунікацыя паміж камандамі і ментарамі/камі можа адбывацца на беларускай мове. Важна: 
  • хаця б адзін/адна з удзельнікаў/ніц каманды (галоўны заяўнік/ца) павінны валодаць ангельскай мовай.
  • Падрабязныя крытэрыі ацэнкі і сістэма балаў даступныя ў Кіраўніцтве па падачы заявак (на ангельскай або беларускай мове).
  • Адказы на найбольш частыя пытанні ад патэнцыйных заяўнікаў/ніц Communication Labs можна знайсці тут.
Як падаць заяўку?

Каб падаць заяўку, праверце адпаведнасць крытэрам і дашліце заяўку на ангельскай мове па спасылцы да 23:00 (CET) 7 красавіка 2025 года.

Пытанні і запыты на дадатковую інфармацыю можна накіроўваць на [email protected]. Далучайцеся да інфармацыйнай сесіі 25 сакавіка 2025 года, каб даведацца больш пра Communication Labs!

Заўвага!

Форма заяўкі змяшчае каля 40 пытанняў, некаторыя з якіх патрабуюць разгорнутых адказаў. Мы настойліва рэкамендуем спачатку азнаёміцца з PDF-версіяй Формы заяўкі (даступная тут) перад тым, як пачынаць працэс запаўнення анлайн. Запаўненне заяўкі можа заняць некалькі гадзін, і вам можа спатрэбіцца дапамога калег і каляжанак. Не адкладайце падачу заяўкі на апошні дзень перад дэдлайнам! Калі вы сутыкнецеся з праблемамі падчас запаўнення заяўкі, калі ласка, звяжыцеся з намі па адрасе: dc@eapcivilsociety.eu

Падавайце заяўку да 7 красавіка 2025 года!

[1] У адпаведнасці з Заключэннямі Савета ад 12 кастрычніка 2020 года і 19 лютага 2024 года, а таксама ў сувязі з удзелам Беларусі ў расійскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны, прызнанага ў Заключэннях Еўрапейскага Савета за люты 2022 года, ЕС спыніў узаемадзеянне з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў і дзяржаўных прадпрыемстваў Беларусі. У выпадку змянення сітуацыі гэтае пытанне можа быць перагледжана. Тым часам ЕС працягвае ўзаемадзеянне з недзяржаўнымі, мясцовымі і рэгіянальнымі суб’ектамі і, па магчымасці, узмацняе іх падтрымку, у тым ліку ў межах гэтай рэгіянальнай праграмы.

Share:
Comm.Labs Final Event, Yerevan, 12 Feb 2024
Comm.Labs: EU Supports Innovative Communication Campaigns in Armenia and Georgia
PREVIOUS NEWS
NEXT NEWS
Call for Applications: Communication Labs for Belarusian Civil Society Organisations Operating outside of Belarus
This website has been produced with the assistance of the European Union. The content of this portal is the sole responsibility of the GDSI-led Consortium and can in no way be taken to reflect the views of the European Union. © European Union, 2021
The project is implemented by the consortium led by GDSI Limited
Our privacy policy

Facebook

Eastern Partnership Civil Society Facility

Twitter

Tweets by EaPCivilSociety